Мини-музея народного быта “Белорусская хатка” в нашем дошкольном учреждении основан в 2023 году. Музей занимает часть группового помещения и представляет собой отражение жилого деревенского помещения, где собраны предметы быта и декоративно-прикладного искусства. Интерьер музея постепенно пополняется. Посетители музея имеют возможность реально прикоснуться к подлинным экспонатам старины,практически все предметы можно не только рассмотреть, но и переставить, играть с ними, ребята имеют возможность сформировать более полное представление об особенностях материалов, их сходстве или различии, способах освоения. Включение музея народного быта в образовательное пространство учреждения образования несет весомую педагогическую функцию. Именно здесь для детей открывается возможность первого проникновения в историю быта родного края.
В мини-музее проводятся занятия по образовательным областям: «Ребенок и общество», «Развiццё беларускага маўлення i культура маўленчых зносiн», а также разные виды нерегламентированной деятельности. Главной целью таких занятий является знакомство детей с белорусским бытом и традициями наших предков. Во время проведения занятий, ребята рады узнать о прошлом, познакомиться с нашим культурным наследием, посредством игры представить себя хозяином деревенского дома или хозяйкой в руках с ухватом, перемещающей глиняный горшок с едой в печь, качающей люльку.
Пашпарт міні-музея “Беларуская хатка”
1. Назва міні-музея: “Беларуская хатка”
2. Профіль: этнаграфічны (пазнавальны)
3. Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Дзіцячы сад № 198 г. Мiнска"
220036 г. Мінск, вул. Волаха д.35
4. Дата стварэння: 2023 год
5. Музей займае частку групавога памяшкання і ўяўляе сабой адлюстраванне жылога вясковага памяшкання, дзе сабраны прадметы побыту і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
6. Мэта стварэння:
- удасканаленне патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту ў працэсе азнаямлення з культурна-этнаграфічнай спадчыная беларускага народа;
- далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да вытокаўнацыянальнай культуры і народных традыцый.
7. Задачы:
- стварыць умовы для пашырэння ўяўленняў дзяцей аб нацыянальных традыцыях і побыце беларусаў;
- фарміраваць нацыянальную самасвядомасць дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі культурна-этнаграфічнай спадчыны;
- выхоўваць зацікаўленасць, павагу да гістарычнага мінулага Беларусі.
8. Агульная колькасць экспанатаў: 54
Абразы - 3
Прадметы быту: мэбля (стол, ложак), печка, куфар;
Атрыбуты дэкору памяшкання: пано”Венік- абярэг”;
Пячны інвентар: качарга, ухоп;
Посуд: гліняны: кубак (1), гарлачык (2);драўляны: лыжкі (5),
дошкі апрацоўчыя (5), сальніца (1),дзешка (1);чугунная патэльня (2),
чугунок (1), саламяная талерка (1);
Рэчы дэкаратыўна –прыкладнога мастацтва: абрус (2), ручнікі (8),
покрыва (1), навалачка(1), прастынь (1), палавік(2);
Атрыбуты для апрацоўкі тканіны: рубель (3), качалка (1);
Вырабы з саломы: капялюш (1), лапці (1);
Народныя цацкі: з дрэва - 2; з гліны -3; з саломы – 2;
Экспазіцыі: "Чырвоны кут", Экспазіцыя "Печка",
Экспазіцыя "Начынне і посуд";
Атрыбуты: беларуская лялька.
Фонд дадатковых матэрыялаў:
Лялькі – Ясь, Яніна; Лэпбук “Каб мова родная гучала”;
Картатэка дадатковага матэрыялу для заняткаў з дзецьмі;
Дыдактычныя гульні для азнаямлення выхаванцаў са звычаямі і традыцыямі беларускага народа
9. Міні-музей прызначаны для фарміравання першасных уяўленняў аб музеях, для пазнавальнага, мастацка-эстэтычнага развіцця дзяцей, развіцця мастацкіх уменняў і навыкаў. Ён таксама дапамагае знаёміць дзяцей з народнымі традыцыямі. Аснову музейных экспазіцый складаюць прадметы даўніны, якія ярка характарызуюць эпоху і лад жыцця нашых продкаў. З дапамогай бацькоў былі собраны вырабы беларускага побыту. Так, ганчарнае рамяство ўяўляюць збаны, гаршкі, гладышы, і сувеніры з гліны. Ёсць ў музеі вырабаў з саломкі, а таксама вырабы з дрэва. Адмысловае месца ў музеі адведзена беларускім ручнікам і іншым прадметам ручнога ткацтва.

Міні-музей подзелены на тры экспазіцыі.
Экспазіцыя "Чырвоны кут"
Чырвоны кут - святое месца ў доме, што падкрэсліваецца яго назвай: чырвоны - прыгожы, урачысты, святочны. Усё жыццё было арыентавана на старэйшы, ганаровы, божы вугал. Тут трапезнічалі, маліліся, бласлаўлялі. Менавіта да чырвонага кута было звернута падгалоўе ложкаў. Неад'емная частка чырвонага кута - стол. Застаўлены стравамі стол - сімвал багацця, працвітання, паўнаты, устойлівасці. Тут сканцэнтравана і будзённае, і святочнае жыццё чалавека, сюды саджаюць госця, сюды кладуць хлеб, святую ваду.

Экспазіцыя "Печка"
Гэта адзін з асноўных рытуальных цэнтраў сялянскага жылля - агмень, вакол якога ў халодны час канцэнтравалася жыццё ў хаце, а таксама рыхтавалася ежа. Да печы заўсёды адносіліся з вялікай увагай і павагай. На ёй адпачывалі, яна сагравала і лячыла. Вакол печкі былі расстаўлены ўсе дамашнія атрыбуты: венік, вілы, качарга, а за печкай жыў захавальнік сямейнага дабрабыту - дамавік. Печ - захавальніца агню - той энергіі, якая сімвалізуе жыццё ў хаце і яе дабрабыт. У штодзённым жыцці агонь у печцы на ноч не тушылі. Раніцай вугольчыкі раздзімалі, і печ ажывала зноў.

Экспазіцыя "Начынне і посуд"
У старажытныя часы посуд у Беларусі выраблялі з гліны, дрэва, драўнянай кары, чугуна, ужывалася таксама тэхналогія пляцення з лазы, саломкі, лубу і г.д. Рыхтавалі ежу ў чыгунах - гліняных або металічных. Была ў Беларусі і драўляная тара для захоўвання розных сельскагаспадарчых прадуктаў. Гаспадарка беларускага селяніна не магла абысціся без неабходных бытавых рэчаў, таму важная роля адводзілася куфрам (скрыням) для захоўвання бялізны. Там захоўвалі: посцілкі, ручнікі, абрусы, кашулі і іншыя хатнія вырабы. Натуральна, што на ўпрыгожванне куфра звярталася вялікая ўвага. Як правіла, яго распісвалі раслінным або геаметрычным арнаментам. Наведаць наш міні-музей могуць не толькі выхаванцы, але і іх бацькі. Знаёмства выхаванцаў са зместам міні-музея дае ім магчымасць самім ствараць тыя ці іншыя экспанаты - напрыклад, гліняныя цацкі, вырабы з саломы, малюнкі і роспіс. Дачыненне да працэсу дае штуршок для фарміравання цікавасці да прадметаў, іх гісторыі.


раскрыть » / « свернуть