Разделы сайта

Главная

Белорусскоязычная группа

18.09.2019 - Экскурсія ў бібліятэку

Экскурсіі ў бібліятэку становяцца не проста знаёмствам дзяцей з правіламі, па якіх жыве «кніжкін дом». Але і сродкам далучэння да рэгулярнага чытання кніг, раскрыццю ўласных інтарэсаў і пераваг.

    

   

25.10.2019 - Майстар-клас для бацькоў "Золата саломкі"

Беларусы – творчы народ. Доказам гэтага з′яỳляецца яго багатая культура: фальклор, святы, абрады, промыслы і рамёствы.Толькі схільнасцю да творчасці можна патлумачыць тую з′яву, калі пасля цяжкай працы ỳполі, паỳсядзённых клопатаỳ чалавек знаходзіỳ сілы, кааб выразаць з дрэва цудоỳныя рэчы або ляпіць з гліны непаỳторныя вырабы. Жаночыя рукі, стомленыя працай па гаспадарцы, цярпліва перабіралі саломку, ператвараючы гэты звычайны на першы погляд матэрыял у неверагодныя па прыгажосці і мастацкай каштоỳнасці рэчы.

Пляценне – адно з самых старажытных заняткаỳ чалавека.Карэнні і кара дрэỳ, лаза, тонкія галінкі раслін выкарыстоỳваліся для гэтай мэты яшчэ ỳ каменным стагоддзі задоỳга да таго, як людзі навучыліся рабіць тканіну і гліняны посуд. А вось саломапляценне з′явілася пазней, калі было засвоена земляробства ( прыблізна 1-2 тысячагоддзе да нашай эры). Таму заснавальнікамі гэтага прыгожага рамяства трэба лічыць старажытных хлебаробаỳ.

Зерне і салома – дар прыроды, старажытны сімвал урадлівасці. Нашы продкі верылі ỳ тое, што хлебныя расліны захоỳваюць «душу» хлебных палёỳ. Менавіта таму многія звычаі і абрады на Беларусі звязаны з выкарыстаннем хлебных каласоỳ і саломы.Напрыклад, пляценне жніỳнага вянка, спальванне саламянага пудзіла на Купале і Масленіцу, апрананне ỳ салому Каляды, афармленне саламянай «бабы» на дажынках, фігуркі чалавека, жывёл, падвясныя абярэгі-«павукі».

З цягам часу зарадзіỳся народны мастацкі промысел. Работы з саломкі ператварыліся ỳ своеасаблівы сімвал, які асацыіруецца з Беларуссю, як хахлама і матрошка – з Расіяй, бурштын – з Прыбалтыкай, вышытыя цюбецейка – з Узбекістанам. Вырабы з саломкі валодаюць такімі цудоỳнымі якасцямі, як прамяністасць і сонечнасць. Нездарма гавораць – «залатая саломка»

    

19.09.2019 - Тэатр разам з бацькамi

Сям’я — асяроддзе найбольш блізкіх кожнаму чалавеку людзей, і па сіле ўздзеяння ёй няма роўных. Дзякуючы сям’і чалавек, прыйшоўшы на гэты свет, у прамым і пераносным сэнсе становіцца чалавекам. Сям’я ўздзейнічае на чалавека на працягу ўсяго яго жыцця: тое, што ў дзіцячыя гады набываецца ў сям’і, будзе выкарыстана і ў далейшыя перыяды жыцця, а засвоеная мадэль сямейнага выхавання будзе пераносіцца з пакалення ў пакаленне.

 

11.01.2019 - Каляды

Рады вас вітаць, з калядамі віншаваць!

10.04.2017 - Белорусскоязычная группа

Фотоматериалы

Парады бацькам

  Навучанне дзяцей дашкольнага ўзросту роднай мове, развіццё беларускага маўлення і культуры маўленчых зносін - адна з галоўных задач у адукацыйным працэсе дашкольнай установы. Каб гучала родная мова ў дзіцячым садку, патрэбна на ёй размаўляць - і дарослым, і выхаванцам. У гэтым зацікаўлены ўсе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу.

раскрыть » / « свернуть
02.09.2019

ДАЛУЧАЕМСЯ ДА РОДНАЙ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

У адпаведнасці з артыкулам 90 Кодэкса мову навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначае яго заснавальнік, а права грамадзян на выбар мовы навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, што дазваляе забяспечваць станаўленне цэласнай асобы выхаванца, яго развіццё шляхам інтэграцыі ў дзве роднасныя культуры сродкамі беларускай і рускай моў. З улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх установы дашкольнай адукацыі фарміруюць групы, якія арганізуюць адукацыйны працэс як на рускай, так і на беларускай мове.Адукацыйны працэс у групах з беларускай мовай навучання арганізуецца на беларускай мове. Выключэнне складаюць гадзіны, адведзеныя на вывучэнне адукацыйнай вобласці «Развіццё прамовы і культура маўленчых зносін» вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Пры адсутнасці дастатковай колькасці дзяцей для фарміравання асобнай групы ва ўстанове дашкольнай адукацыі ствараюцца неабходныя ўмовы для атрымання адукацыі на беларускай мове.

раскрыть » / « свернуть
04.10.2019

КАНСУЛЬТАЦЫЯ МЕТАДЫ І ПРЫЁМЫ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ

МЕТАДЫ І ПРЫЁМЫ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ

Метад развіцця маўлення – гэта спосаб узаемадзеяння педагога і дзяцей, якое забяспечвае фарміраванне ў апошніх маўленнчых уменняў і навыкаў. У дашкольнай дыдактыцы ў цэлым і метлдыцы развіцця маўлення ў прыватнасці прынята выдзяляць тры группы метадаў: наглядныя, слоўныя і практычныя.

раскрыть » / « свернуть

   Работу с дошкольниками по популяризации белорусского языка мы начали давно. Приобщение дошкольников к белорусской культуре и языку  прослеживалось во всех разделах годового плана: в  работе с кадрами, воспитанниками, семьей, во взаимодействии со школой. Начинали работу с организации предметно-развивающей среды. В группе оформили этноуголок , имитирующий обстановку сельского дома в начале прошлого века. Здесь были собраны предметы старины: мебель, посуда, одежда. Оформили уголки белорусской культуры, в которых размещается литература белорусских авторов, национальная символика, куклы из соломки, глиняные свистульки.

     

раскрыть » / « свернуть